Віцябляне пра дэкрэт № 3: «Трэба не толькі за сваю задніцу змагацца, але яшчэ і за свабоду»

video

Сумнавядомы дэкрэт аб гэтак званым сацыяльным утрыманстве не на жарт раззлаваў беларусаў.

26 лютага ў Віцебску, Бабруйску, Берасці ды Баранавічах людзі выйшлі на акцыі пратэстаў супраць ініцыятывы кіраўніка Беларусі. Паглядзіце, што кажуць людзі.

«Хопіць ужо гэтых дэкрэтаў ад балды», – патрабуе жанчына.

«Садралі з людзей адзенне, а цяпер за скуру ўзяліся», – дадае віцебская пенсіянерка.

«Хай забірае свой дэкрэт і сыходзіць. За яго ж ніхто не галасуе», – абураецца бабуля.

Глядзіце запіс наўпроставай трансляцыі з Віцебску

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары