Экіпаж жаночай байдаркі-двойкі Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук прайшлі кваліфікацыю на дыстанцыі 500 метраў. У сваім паўфінальным заедзе Ляпешка і Літвінчук паказалі вынік 1 хвіліна 42,285 секунды і занялі першае месца, больш чым на секунду абагнаўшы ўкраінак.
У фінале беларускі пазмагаюцца з экіпажамі з Венгрыі, Нямеччыны, Польшчы, Расеі ды Казахстана.
Фінальны заезд адбудзецца ў аўторак, 16 жніўня, а 15:23 паводле беларускага часу.
У медальным заліку нашая краіна пакуль займае 25-ае месца. На рахунку беларускіх алімпійцаў 1 залаты медаль, 2 сярэбраных і 1 бронзавы.
ДР belsat.eu