Сем маракоў знікла, тры параненыя. Вайсковы карабель ЗША сутыкнуўся з сухагрузам у Ціхім акіяне


Амерыканскі эсмінец, які базуецца ў Японіі, сутыкнуўся з філіпінскім кантэйнеравозам.

Уночы на суботу ў Такійскім заліве амерыканскі вайсковы эсмінец DDG-62 USS Fitzgerald сутыкнуўся з грузавым караблём пад філіпінскім сцягам.

У выніку здарэння зніклі сем амерыканскіх маракоў; мяркуецца, што яны маглі зваліцца ў ваду ці быць унутры пашкоджаных канструкцый карабля.

У шпіталь даставілі капітана эсмінца Бруса Бэнсана (Bryce Benson) і двух чальцоў каманды.

Параненых чальцоў экіпажу USS Fitzgerald транспартуюць у шпіталь. На світанку 17 чэрвеня на Ціхаакіянскім узбярэжжы амерыканскі эсмінец сутыкнуўся з філіпінскім гандлёвым караблем. Фота – Japan Maritime Self-Defense Force.

Reuters падае, што Бэнсан ачоліў Fitzerald месяц таму, 13 траўня. Перад гэтым ён камандаваў мінным тральшчыкам, які дыслакаваўся на захадзе Японіі.

У выніку сутыкнення ў эсмінца апынуліся падтопленыя некалькі адсекаў, але працэс удалося апанаваць. Пасля аварыі эсмінец скіраваўся да берага.

Ніхто з экіпажу філіпінскага караблю не пацярпеў.

Цяпер японская берагавая ахова шукае зніклых амерыканскіх маракоў.

ДД

Стужка навінаў