Украіна не едзе на «Еўрабачанне»


Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны адмаўляецца ад удзелу ў міжнародным музычным конкурсе праз «празмерную палітызацыю» нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».

Пераможцам нацыянальнага адбору на сёлетняе «Еўрабачанне» стала спявачка MARUV (Ганна Корсун), але Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны меле прэтэнзіі да яе канцэртаў у краіне-агрэсары. Бакам не ўдалося дамовіцца, нягледзячы на тое, што Корсун была гатовая адмовіцца ад расейскіх гастроляў.

Кампанія па чарзе звярнулася да фіналістаў, якія занялі другое і трэцяе месца па выніках Нацыянальнага адбору – гуртоў «Freedom Jazz» і «Kazka», – але яны адмовіліся ад удзелу ў конкурсе.

У кампаніі заяўляюць, што ў гэтым выпадку яны маглі абраць любога выканаўцу не з ліку ўдзельнікаў нацыянальнага адбору, але вырашылі не ісці на такі крок, бо з павагай ставіцца да выбару гледачоў у нацыянальным адборы.

Паводле прэсавай службы грамадскага вяшчальніка, падзеі вакол адбору на сёлетняе «Еўрабачанне» прыцягнулі ўвагу грамадства да сувязяў украінскіх артыстаў з шоу-бізнесам на тэрыторыі дзяржавы-агрэсара.

«На 5-м годзе ваеннага канфлікту яны ўсё яшчэ застаюцца вельмі цеснымі. Для часткі грамадства гэты факт прымальны, у іншых – выклікае абурэнне і непрыманне», – падае прэсавая служба кампаніі.

У кампаніі заяўляюць аб патрэбе распачаць грамадскага дыялогу з мэтай урэгуляваць сітуацыю з супрацаю ўкраінскіх артыстаў з расейскім шоу-бізнесам.

Законы Украіны не абмяжоўваюць выступленні артыстаў на тэрыторыі Расеі.

ДД

Стужка навінаў