Удзельніца Матчынага руху 328 аб’явіла галадоўку пад сценамі СІЗА ў Менску

ВІДЭА

Марына Мацулевіч. Фота з «Фэйсбуку»

Марына Мацулевіч, маці аднаго з абвінавачаных паводле артыкулу за незаконны зварот наркотыкаў, заявіла, што будзе сядзець на лаве ля брамы СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Менску, пакуль да яе не прыйдзе пракурор.

У відэатрансляцыі ў «Фэйсбуку» жанчына заявіла, што следчыя сфальсіфікавалі справу ейнага сына.

«Я буду сядзець і чакаць, пакуль яны не прызнаюць памылкі, дапушчаныя ў справе майго сына», – заявіла Марына Мацулевіч.

Таксама жанчына папрасіла пракуратуру, следчых і суды «не трымаць людзей за ідыётаў».

Актывісткі «Матчынага руху 328» дамагаюцца змякчэння пакаранняў па «наркатычным» артыкулах. Яны сцвярджаюць, што «Маці» супраць наркотыкаў і за светлую будучыню моладзі.

Увесну дзесяць удзельніц руху правялі 15-дзённую галадоўку, каб дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і стварэння камісіі, якая б перагледзела справы паводле артыкулу 328 і змякчэння самага артыкулу. У выніку іх запрасілі ў Адміністрацыю кіраўніка Беларусі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары