У Віцебску паставілі помнік беларусу – самаму вялікаму чалавеку ў свеце


Манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя з нарадзінца Віцебшчыны Фёдара Махнова і валуна, на якім пазначаныя гады жыцця беларускага Гулівера (1878 – 1912), паўстала ў скверы каля Ратушы. Помнік называецца «Віцебскі волат», яго выканаў скульптар Іван Казак.

Помнік выкананы ў натуральную велічыню, Махноў меў 285 сантыметраў росту. Разам з цыліндрам вышыня статуі дасягае 312 сантыметраў.

Скульптура каштавала віцяблянам 74 776 рублёў 88 капеек. Грошы збіралі на суботніках.

Афіцыйна «Віцебскага волата» адкрыюць у Дзень гораду 23 чэрвеня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў