У Віцебску нявеста і цешча адлупцавалі жаніха

video

«YouTube»-карыстальнік Corvus апублікаваў драматычнае і адначасова камедыйнае відэа.

Аўтамабіль з вясельнага картэжу прытармазіў каля прыпынку грамадскага транспарту. З машыны выскачыла нявеста і стала біць жаніха букетам. Пазней да нявесты падбегла жанчына, імаверна, ейная маці, якая адлупцавала жаніха торбачкаю. Што сталася прычынаю бойкі – не вядома. Трагікамедыя здарылася ў Віцебску.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары