У Свіслачы знайшлі новы труп: сваякі апазналі загінулую


Следчыя на месцы знаходкі.
Фота: t.me/skgovby

Раніцай 31 студзеня паблізу канцэртнай залы «Менск» мінакі заўважылі ў рацэ Свіслач цела жанчыны. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе Следчы камітэт.

Паводле СК, смерць папярэдне не носіць крымінальны характар, цялесных пашкоджанняў не выяўлена.

Сваякі ўжо апазналі загінулую. Ёй было 66 гадоў.

Пра знікненне жанчыны ейны муж паведаміў напярэдадні ўвечары. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Hавiны
На беразе Свіслачы знайшлі труп чалавека
2020.01.19 13:07

Гэта далёка не першае цела, якое знайшлі ў Свіслачы ў студзені. Гэтак, напачатку месяца падчас ачышчальных працаў у рацэ Свіслач камунальнікі адшукалі спартовую торбу з парэшткамі жанчыны. Падазраваны ў яе забойстве затрыманы.

19 студзеня быў знойдзены яшчэ адзін труп – працаўніка КДБ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў