Трагедыя здарылася ў паўночна-заходняй правінцыі Ідліб, дзе размясцілі эвакуяваных з цэнтральнай правінцыі Хомс сірыйцаў.
Паводле BBC, выбухнуў будынак у горадзе Сармада, у якім захоўвалі боепрыпасы. Прычына выбуху пакуль невядомая.
39 асобаў загінулі, з іх 12- дзеці. Дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак. Колькасць загінулых можа павялічыцца.
Ідліб з’яўляецца апошнім раёнам, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў супраць рэжыму Башара Асада. На правінцыю ў хуткім часе могуць напасць сірыйскія ўзброеныя сілы.
Вайна ў Сірыі працягваецца з 2011 года. У баявых дзеяннях удзельнічаюць ўрадавыя войскі, апазіцыянеры, радыкальныя ісламісты, курды і баевікі «Ісламскай дзяржавы». Да канфлікту ў розны час далучыліся ўзброеныя сілы ЗША, Расеі, Турцыі ды Ірану.
ДР belsat.eu