Больш за 400 чорных дэльфінаў выкінулася на бераг Паўднёвага вострава Новай Зеландыі, паведамляе Radio New Zealand.
Каля 150 дэльфінаў атрымалася выратаваць сіламі добраахвотнікаў і спецыялістаў пасля прыліву ў 10:30 па мясцовым часе.
Як распавёў Radio New Zealand прадстаўнік мясцовага Дэпартамента аховы прыроды, інцыдэнт стаў адным з самых масавых здарэнняў, звязаных з гібеллю кітоў і дэльфінаў у рэгіёне. Па дадзеных прадстаўнікоў ведамства, 416 дэльфінаў выкінуліся на мель на працягу ночы. Каля 300 асобін былі знойдзеныя мёртвымі.
Здагадак пра прычыны такіх паводзінаў дэльфінаў шмат, існуе шэраг гіпотэзаў.
«Гэта заўсёды звязана з забруджваннем. Людзі ўсё больш шкодзяць экалогіі, у прыватнасці марскі, таму такая рэакцыя жывёлаў відавочная. Трэба проста больш беражліва ставіцца да прыроды, і тады мы зможам пазбегнуць такіх страшных наступстваў», – каментуе russian.rt.com тэлевядучы Мікалай Драздоў.
Дэльфіны маглі выкінуцца на бераг Новай Зеландыі, ідучы за сваім важаком.
«Яны маглі быць аглушаныя падводнымі акустычнымі сістэмамі ваенных караблёў ці сейсмаразведкі», – заявіў ria.ru кіраўнік марской праграмы Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) Расеі Канстанцін Згуроўскі, – «Асабіста я прытрымліваюся пункту гледжання, што гэта збой акустычнай сістэмы. Прычыны гэтага могуць быць розныя – напрыклад, уздзеянне гідраакустычных удараў пры даследаванні шэльфа ваеннымі падводнымі лодкамі і караблямі», – сказаў Згуроўскі.
ВД, паводле ria.ru, russian.rt.com