У Менску трэці раз судзяць пенсіянера нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту


На акцыі не быў – штраф атрымаў. Валерыя Шчукіна ўжо трэці раз судзілі нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту. Гэтым разам суд Фрунзенскага раёну сталіцы пакараў пенсіянера 25-цю базавымі велічынямі, нібыта за ўдзел у шэсці апазіцыі ў Менску 3-га ліпеня. Пры тым, як адзначае Валер Шчукін, у судзе не было ніякіх доказаў ягонага ўдзелу ў акцыі.

«Гумар у чым? У тым, што няма ніводнага доказу майго ўдзелу, няма ніводнага здымку, што я стаяў сярод 15 чалавек, няма здымку, што я ішоў разам з усімі па праспекце», – распавядае «Белсату» былы дэпутат Беларусі.

Валер Шчукін дадае, што будзе складаць скаргу ў гарадскі суд, хоць і заранёў ведае яе вынік. Напярэдадні судовую пастанову атрымала і апазіцыйная актывістка Вольга Мікалайчык. Суд пакінуў у сіле ранейшае рашэнне арыштаваць кватэру і маёмасць кабеты за нясплочаныя штрафы.

belsat.eu

Стужка навінаў