Пажар на камбінаце
Увечары 6 красавіка сталічныя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на дражджавым камбінаце (вул. Кастрычніцкая, 14).
Пра здарэнне інфармуе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Прыбыўшы на месца, ратавальнікі пабачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з вокнаў трэцяга паверху. Падчас тушэння было ўсталявана, што на другім паверсе ў адміністрацыйным будынку адбылося ўзгаранне лесвічнага маршу (з другога на трэці паверх), а таксама маёмасці ў більярдным пакоі на трэцім паверсе.
Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася. Прычына загарання высвятляецца, версія, якая разглядаецца – кароткае замыканне.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu