Некалькі экіпажаў ДАІ са стралянінай пераследавалі «Audi».
Пра гэта Tut.by паведамілі чытачы.
Інцыдэнт адбыўся 18 верасня каля 15:20, побач з гіпермаркетам «Карона», што на вуліцы Кальварыйская.
Відавочцы кажуць, што ў пагоні бралі ўдзел прынамсі шэсць экіпажаў ДАІ.
«Каля «Кароны» аўта амаль удалося заблакаваць, аднак кіроўца легкавіка змог па газонах і ходніках выехаць з «пасткі». Інспектар ДАІ, нягледзячы на тое, што побач былі людзі, пачаў страляць па колах», – распавёў Уладзімір.
Кіроўца «Audi» з’ехаў у бок вуліцы Прытыцкага і на вуліцы Жудро здзейсніў ДТЗ. Пасля гэтага мужчыну затрымалі, паведамляюць відавочцы. Паводле некаторых звестак, пагоня пачалася яшчэ ў Заслаўі.
Відацочцы інцыдэнту сцвярджаюць, што на аўце – расейскія нумары, 67-га рэгіёну (Смаленская вобласць).
НМ, belsat.eu