У Маскве Лукашэнку сустракаў воўк Забівака

ВІДЭА

14 чэрвеня кіраўнік Беларусі прыляцеў па запрашэнню прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў Маскву на адкрыццё чэмпіянату свету па футболе.

У аэрапорце Аляксандра Лукашэнку сустракаў талісман сёлетняга чэмпіянату – Забівака, паведамляе president.gov.by.

Чэмпіянат свету па футболе – 2018 пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расеі на 12 стадыёнах.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбудзецца 14 чэрвеня на стадыёне «Лужнікі» у Маскве. Адразу пасля цырымоніі адкрыцця пройдзе першая гульня турніру Расея – Саудаўская Аравія.

У цырымоніі адкрыцця возьме ўдзел брытанскі спявак Робі Уільямс, а таксама оперная спявачка Аіда Гарыфуліна.

Нагадаем, што некаторыя дзяржавы вырашылі байкатаваць афіцыйную частку Чэмпіянату. У Маскву не прыляцяць кіраўнікі Вялікай Брытаніі, Ісландыі і Польшчы ў сувязі з выкарыстаннем баявога атрутнага рэчыва «Навічок» на брытанскай тэрыторыі, у якім абвінавачваюць Расею.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары