У Марсэлі невядомы напаў з нажом на мінакоў


Ўзброены нажом мужчына напаў на мінакоў у французскім Марселі, ёсць пацярпелыя, але пра тэракт гаворка пакуль не ідзе.

Не менш за тры чалавекі пацярпелі пры нападзе на мінакоў невядомага з нажом у цэнтры Марсэля. Інцыдэнт адбыўся ў суботу каля 07:00 па мясцовым часе.

Паліцыя затрымала нападніка і даставіла яго ў псіхіятрычнае аддзяленне шпіталя. На дадзены момант інцыдэнт не разглядаецца як тэракт, паведамляе РИА Новости са спасылкай на мясцовую прэсу.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў