У Кіеве прыдумалі новы «start-up»: аднаўляць доступ да забароненых сацсетак


У сталіцы Украіны зʼявіліся палаткі, у якіх за 50грыўняў (менш чым $ 2) прапаноўваць разблкаваць доступ да «Вконтакте» і «Аднакласнікаў».

Здымак з пунктам дапамогі з’явіўся ў Facebook суполкі «Тыповы Кіеў».

16 траўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Савету нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні персанальных санкцыяў супраць расейскіх кампаніяў і грамадзянаў. У санкцыйныя спісе – 467 юрыдычных і 1228 фізічных асобаў. У чорны спіс увайшлі такія інтэрнэт-кампаніі, як Mail.ru Group, сацсеткі «Вконтакте» і «Аднакласнікі».

Для поўнага блакавання расейскіх сайтаў спатрэбіцца каля двух гадоў і $ 1 млрд.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары