У Горадні наркакур’ера з Расеі асудзілі да 18 гадоў калоніі


Суд Гарадзенскага раёну прысудзіў грамадзяніна Расейскай Федэрацыі да 18 гадоў пазбаўлення волі за перавозку праз мяжу буйной партыі гашышу.

Расеец прызнаны вінаватым у незаконным абароце наркатычных сродкаў і перамяшчэнні іх праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюзу. Адбываць пакаранне абвінавачаны будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У яго канфіскавалі маёмасць (у тым ліку аўтамабіль «Лексус RX270») і спагналі суму больш за Br8,77 тыс.

Устаноўлена, што мужчына дзейнічаў у складзе арганізаванай злачыннай групы, з восені 2014 года ён не менш за 15 раз у ролі кур’еру ездзіў у краіны Еўразвязу для дастаўкі адтуль псіхаактыўных рэчываў. 1 кастрычніка 2017 года супрацоўнікі беларускай мытні выявілі ў яго «Лексусе» схованкі з больш як 285 кг гашышу.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары