4 красавіка ў Бялынічах на вуліцы Целешава побач з цеплатрасай было знойдзена цела немаўляці, паведамляе Следчы камітэт.
Па папярэдніх дадзеных, дзіця з’явілася на свет не ў радзільні. Цяпер праводзіцца экспертыза цела нованароджанага з мэтай ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў вядуць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні асобы жанчыны, якая, імаверна, пакінула дзіця пасля родаў.
Распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 144 КК РБ – «Прычыненне смерці па неасцярожнасці».
КА, belsat.eu