У Бразіліі паліцэйскі з сынам на руках застрэліў рабаўнікоў

Wideo

Інцыдэнт здарыўся ў бразільскім горадзе Кампа-Лімпу-Пауліста. Сяржант вайсковай паліцыі з жонкай і дзіцём рабіў закупы ў аптэцы, калі ў краму ўварваліся два рабаўнікі.

Выданне Folha de Sao Paulo піша, што фармацэўт здаўся, аднак паліцэйскі не разгубіўся, імгненна выхапіў пісталет і пачаў страляць па рабаўнікам. Увесь час ён не выпускаў сына з рук. Як бачна на кадрах з відэаназірання, пазней ён перадаў сына жонцы.

Злачынцы загінулі на месцы. Паліцыя распачала крымінальную справу аб спробе рабавання і забойства, таму дзеянні праваахоўніка кваліфікуюць як самаабарону.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары