У Берліне пасярод зімы заквітнелі вішні

video

Квітнеючыя дрэвы – эфект анамальнага пацяплення ў Нямеччыне. 22 снежня тэрмометры ў нямецкай сталіцы паказвалі + 13. Паводле сіноптыкаў, халадоў прыйдзецца чакаць да Новага году.

Тэмпературныя рэкорды паказваюць мернікі і ў Беларусі. Незвычайна цёплае надворʼе пануе ў нашай краіне ўжо чацвёрты дзень запар.

23 снежня можа стаць самым цёплым днём снежня: па краіне прагназуюцца ад 7 да 13 градусаў. У беларускай сталіцы будзе да +11. Аднак самы цёплы дзень зімы аднатаваны 15 лютага 1990 года – тады паветра прагрэлася да +13,6 градусаў.

Пахаладанне чакаецца толькі пад Новы год. У навагоднюю ноч слупкі тэрмометру могуць апусціцца да -1. Пазней зноў пацяплее да +2.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары