Слезацечны газ у басейне ў Берасці. Шасцёра школьнікаў трапілі ў шпіталь


12-гадовы школьнік распыліў газавы балончык у раздзявалцы Палацу водных відаў спорту.

Пра гэта распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучэнка.

Раніцай 16 лістапада міліцыянты даведаліся, што невядомы распыліў газ у раздзявалцы Палацу водных відаў спорту. У выніку здарэння ў абласную дзіцячую больніцу з дыягназам «інгаляцыйнае атручванне выпадковым хімічным рэчывам – газам СХ» шпіталізавалі шасцёра дзяцей 2005 і 2006 гадоў нараджэння. Эвакуацыю наведнікаў з будынку спарткомплексу не праводзілі.

На месца выкліку прыязджала аператыўна-следчая група. Выявілася, што газавы балончык распыліў 12-гадовы вучань адной са школаў Берасця.

Цяпер праводзіцца праверка. На дадзены момант вядома, што пацярпелых дзяцей выпісалі з больніцы. Іхнаму здароўю нічога не пагражае.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак з сайту mega-u.ru

Стужка навінаў