У Беларусі знайшлі радовішча базальту


Фота stonecontract.eu

Базальт выявілі на глыбіні 50-70 метраў на плошчы каля 64 гектараў. Мяркуецца, што запасы сыравіны перавышаюць 30 мільёнаў тон.

«Гэта новы для Беларусі від сыравіны», – кажа начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык.

Паводле яго словаў, радовішча знаходзіцца каля вёскі Новы двор Пінскага раёну.

Сыравіна прыдатная для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, мініральных валокнаў і ў дэкоры.

ВД, belta.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары