У 95-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну ў Менску раздавалі нацыянальную сімволіку


[/vc_column_text][vc_column_text]Ва ўгодкі пачатку Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання, 27 лістапада, актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» раздавалі мінакам сцяжкі з выявай «Пагоні» і віншаванні з Днём герояў.

Аб’яднанне «Альтэрнатыва» зарэгістраванае ў Латвіі. Сваёй мэтай ставіць садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных каштоўнасцяў, нацыянальнай культуры ў Беларусі, падае БелаПАН.

У 1920 годзе незалежнасць Беларусі спрабавалі абараніць удзельнікі Слуцкага збройнага чыну. Цягам месяца, у лістападзе і снежні, вайсковыя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам. Мэтай случчакоў было прызнанне БНР іншымі дзяржавамі. За БНР змагалася таксама войска Станіслава Булак-Балаховіча. У лістападзе 1919 года вайсковы кіраўнік падаў афіцыйную дэкларацыю аб беларускім грамадзянстве і прыняцці яго на беларускую службу.

З 1980-х гадоў 27 лістапада, калі пачаліся баі паміж беларускімі і савецкімі войскамі, адзначаецца як Дзень Герояў.

Глядзіце яшчэ >>> Дакументальны фільм «Белсату» «Слуцкі збройны чын» 

Першая вялікая бітва за незалежнасць Беларусі – Слуцкі збройны чын [/vc_column_text][vc_column_text]Глядзіце кліп «Белсату» на песню гурта «Дзецюкі», прысвечаную змагарам за незалежнасць Беларусі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGS2pwNkowYmxOV1ElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў