Улёткі з цытатамі правакацыйных артыкулаў Дзмітрыя Алімкіна зʼявіліся на слупах і асвятляльных мачтах. Акцыю зладзілі мясцовыя актывісты і прыхільнікі «Альтэрнатывы».
Дзімтрый Алімкін – адзін з трох затрыманых аўтараў правакацыйных матэрыялаў на расейскіх інтэрнэт-рэсурсах «Регнум», «Лента.ру», «ЕАДЭЙЛИ», які хаваўся пад псеўданімам Ала Бронь. У сваіх публікацыях 45-гадовы жыхар Берасця, які працаваў вартаўніком у школе, называў Беларусь «звар’яцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт – «прыкметай нізкага паходжання».
У інтэрнэт таксама трапіла перапіска Алімкіна з замоўцамі беларусафобскіх артыкулаў.
ДР belsat.eu