Хто хаваецца за псеўданімам Ала Бронь і называе Беларусь «недадзяржаваю»?


Нагадаем, што 25 кастрычніка расейскае інфармацыйнае агенцтва regnum.ru апублікавала артыкул «Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта». Аўтар артыкулу называе нашую краіну «зварʼяцелаю недадзяржаваю», а нацыю – «выдуманаю».

Прапагандысцкі антыбеларускі памфлет падпісаны псеўданімам Ала Бронь. Хто ж гэты беларусаненавіснік? Мы маем двух кандыдатаў на гэтае «ганаровае» званне.

Кандыдат № 1

Беларус. Прыхільнік расейскага імперыялізму Юрый Баранчык.

Нарадзіўся ў Менску. Скончыў філасофскае аддзяленне БДУ. Выкладаў філасофію ў беларускіх ВНУ. Працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. З 2007-га – кіраўнік інфармацыйна аналітычнага парталу «Империя». Некалькі гадоў таму зʼехаў у Расею. Рэгулярна піша артыкулы для regnum.ru.[/vc_column_text][vc_single_image image=”384911″ img_size=”large”][vc_column_text]Адзін з апошніх артыкулаў Юрыя Баранчыка на regnum.ru

Кандыдат № 2

Беларус. Расейскі нацыяналіст Кірыл Авярʼянаў-Мінскі.

У 2015 годзе напісаў некалькі артыкулаў для regnum.ru і парталу «Спутник и погром». Некалькі гадоў таму зʼехаў у Расею. У 2015 годзе, нягледзячы на беларускае грамадзянства, меў праблемы з уездам на тэрыторыю Беларусі праз зварот актывіста Абʼяднанай грамадзянскай партыі ў КДБ з просьбаю праверыць «творчасць» Авярʼянава-Мінскага на наяўнасць «заклікаў да здзяйснення дзеянняў, скіраваных супраць вонкавай бяспекі Рэспублікі Беларусь».[/vc_column_text][vc_single_image image=”384903″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384907″ img_size=”large”][vc_column_text]Публікацыя Кірыла Авяр’янава-Мінскага на сайце 1863x.net[/vc_column_text][vc_single_image image=”384899″ img_size=”large”][vc_column_text]Артыкул Авярʼянава-Мінскага на «Спутник и погром»[/vc_column_text][vc_column_text]

Будзе працяг!

Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў