Трамп распавёў, колькі нелегальных мігрантаў ён збіраецца дэпартаваць з ЗША


Да трох мільёнаў нелегальных мігрантаў могуць быць дэпартаваныя з ЗША або трапяць у турму. Пра гэта заявіў новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім выступе на канале «CBS».

«Людзі, якія зʼяўляюцца злачынцамі, маюць гісторыю злачынстваў, чальцы банд, наркадылеры, іх можа быць два мільёны, нават тры мільёны, мы вывезем іх з краіны або мы іх пасадзім», – заявіў Трамп.

Новаабраны 45 прэзідэнт ЗША ўдакладніў, што ў ягоным будучым праекце сцяны на мяжы з Мексікай не ўсюды будзе выкарыстоўвацца цэгла ды іншыя падобныя матэрыялы. «Дзе-нідзе можа быць сеткаватая агароджа», – сказаў Трамп. Аднак ён запэўніў, што ў некаторых месцах будзе паўнавартасная сцяна.

Падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі Трамп абяцаў змагацца з нелегальнай міграцыяй. У прыватнасці ён абяцаў, што ў выпадку перамогі на выбарах яго першым прыярытэтам будзе дэпартацыя з краіны тысяч нелегальных мігрантаў, якія ўчынілі злачынства. Сярод іншых абяцанняў пабудова сцяны на мяжы з Мексікай. На думку Трампа, барацьба з нелегальнымі мігрантамі станоўча адабʼецца на рынку працы ЗША.

МЯ, паводле dw.com

Стужка навінаў