Новая эпоха: Што такое трампізм?


«Калі вы хочаце жыць у цікавыя часы, яны якраз пачынаюцца». Сусветныя журналісты пра тое, што нас чакае цягам наступных чатырох гадоў.

Пасля намінацыі Доналда Трампа на кандыдата на пасаду прэзідэнта эксперты называлі гэтым словам стыль мыслення і паводзінаў рэспубліканца. Ад сёння так называецца новая эпоха ў ЗША і свеце.

«The Washington Post» сутнасць трампізму паспрабавала вызначаць яшчэ 13 чэрвеня, пасля допісу Доналда Трамп на Тўітэры пасля нападу на гей-клуб у Арланда.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMnJ1JTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJlbiUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRUFwcHJlY2lhdGUlMjB0aGUlMjBjb25ncmF0cyUyMGZvciUyMGJlaW5nJTIwcmlnaHQlMjBvbiUyMHJhZGljYWwlMjBJc2xhbWljJTIwdGVycm9yaXNtJTJDJTIwSSUyMGRvbiUyNiUyMzM5JTNCdCUyMHdhbnQlMjBjb25ncmF0cyUyQyUyMEklMjB3YW50JTIwdG91Z2huZXNzJTIwJTI2YW1wJTNCJTIwdmlnaWxhbmNlLiUyMFdlJTIwbXVzdCUyMGJlJTIwc21hcnQlMjElM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjBEb25hbGQlMjBKLiUyMFRydW1wJTIwJTI4JTQwcmVhbERvbmFsZFRydW1wJTI5JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGcmVhbERvbmFsZFRydW1wJTJGc3RhdHVzJTJGNzQyMDM0NTQ5MjMyNzY2OTc2JTIyJTNFMTIlMjAlRDAlQjglRDElOEUlRDAlQkQlRDElOEYlMjAyMDE2JTIwJUQwJUIzLiUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZibG9ja3F1b3RlJTNFJTBBJTNDc2NyaXB0JTIwYXN5bmMlMjBzcmMlM0QlMjIlMkYlMkZwbGF0Zm9ybS50d2l0dGVyLmNvbSUyRndpZGdldHMuanMlMjIlMjBjaGFyc2V0JTNEJTIydXRmLTglMjIlM0UlM0MlMkZzY3JpcHQlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Прымаю віншаванні за тое, што меў рацыю наконт радыкальнага ісламскага тэрарызму, але я не хачу віншаванняў, я хачу каб мы былі жорсткімі і пільнымі. Мы павінныя быць разумнымі!», – напісаў Трамп.

Праз гадзіну Трамп напісаў, што «Оўбама павінен пайсці з ганьбай у адстаўку», а на наступны дзень у эфіры «Fox News» сказаў, што «Оўбама не цвёрды, не разумны, з невядома чым у галаве».

«Гэта і ёсць трампізм», – піша выданне.

Слоўнік слэнгу ангельскай мовы «Urban Dictionary» усцяж характарызуе «трампізм» як «імшу палітыкаў з мэтай пасеяць сярод выбарнікаў страх: маўляў, нелегалы ўчыняюць злачынствы і крадуць працоўныя месцы, а мусульмане тэрарызуюць няверных».

Ад 9 лістапада гэтым словам журналісты будуць характарызаваць новую эпоху у ЗША ды ў свеце.

«У Амерыцы стартавала новая сістэма, імя якой «трампізм». Гэта азначае больш амерыканскага ізаляцыянізму, больш папулізму ўва ўнутранай і вонкавай палітыцы, сяброўства Вашынгтону з такімі «змагарамі за дэмакратыю» як Уладзімір Пуцін. Гэта азначае аслабленне НАТО і халодныя стасункі з Еўразвязам», – піша Яраслаў Макоўскі на старонцы польскага часопісу «Polityka».

Журналіст лічыць, што трампізм азначае «больш рызыкі, больш непрадказальнасці, больш нявызначанасці».

«Калі вы хочаце жыць у цікавыя часы, яны якраз пачынаюцца, – лічыць Макоўскі. – Але трэба таксама дадаць: гэта будуць небяспечныя часы. Вітаем у новым свеце! Цікава, ці вам спадабаецца?».

«Трамп належыць да тых людзей, якія гавораць адно, а робяць іншае. Гэта ўскладняе любыя прагнозы, – піша на старонцы «Нашай Нівы» Андрэй Дынько. – Аднак адназначна не варта чакаць нейкіх рэвалюцыйных зрухаў у палітыцы і эканоміцы ЗША. Грошы там размяркоўвае не Трамп, а Кангрэс. А ён уяўляе сабой адбітак соцень разнастайных інтарэсаў, як лакальных, так і эканамічных».

За некалькі гадзінаў да выбараў палітолаг Павел Усаў у эфіры «Белсату» сказаў, што перамога Трампа азначае «знікненне Беларусі са спісу прыярытэтаў ЗША».

На думку эксперта, калі справы з Расеяй пойдуць добра ў разуменні Трампа, «Беларусь будзе адштурхнутая і адданая на водкуп Расеі. Калі ён будзе рэалізоўваць сваю палітыку, пра якую ён казаў падчас выбарчай кампаніі, Расея стане поўным гаспадаром на ўсёй постсавецкай прасторы».

ДД

Стужка навінаў