У Кыргызстане абрынулася карусель з дзецьмі (Відэа)


Відэа з месца падзення атракцыёну

У цэнтры гораду Ош, што ў Кыргызстане, абрынулася карусель разам з людзьмі, сярод якіх былі і дзеці.

Трагедыя здарылася ў нядзелю 14 траўня каля 17:00 паводле мясцовага часу.

Пра здарэнне паведамляюць медыі са спасылкай на прэс-службу паліцыі Ошу.

У парку Навоі ў цэнтры Ошу падчас працы рухнуў атракцыён, у гэты час на ім знаходзілася каля дзесяці наведнікаў, сярод якіх былі дзеці. З траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі некалькі чалавек, стан адной з пацярпелых 1980 года нараджэння медыкі ацэньваюць як цяжкі.

Цяпер вядзецца расследавання здарэння.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў