The Times: баевік ІД распавёў пра сакрэтны лагер, дзе рыхтуюць смяротнікаў для тэрактаў у Еўропе


Баевік групоўкі «Ісламская дзяржава», узяты ў палон курдскім апалчэннем, рапавёў пра патаемную ячэйку тэрарыстаў у Сірыі, дзе рыхтуюць смяротнікаў для здзяйснення тэрактаў у Еўропе, паведамляе The Times.

Паводле яго слоў, удзельнікаў гэтай ячэйкі навучаюць у сакрэтным лагеры ў Сірыі, пасля чаго вяртаюць на радзіму. Навучанне цягнецца сем месяцаў.

«Уступіць у ячэйку прапануюць усім еўрапейцам, якія перасякаюць мяжу Сірыі. З 20 чалавек, якія пагадзіліся на трэніроўкі, толькі пяцёра іх сканчаюць. Пасля гэтага яны вяртаюцца ў Еўропу і здзяйсняюць тэракты», – распавёў баевік падчас допыту.

Ён дадаў, што за два гады тэрарыст налічыў каля 50 выхадцаў з Германіі, Францыі, Бельгіі і Брытаніі, якія паспяхова скончылі навучанне.

Раней паведамлялася, што ў Францыю вярнуліся больш 200 грамадзян, якія ваявалі ў Сірыі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары