Сёння Паўла Севярынца будуць судзіць за акцыю супраць вучэнняў «Захад-2017»


Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў павестку ў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Справу пачнуць разглядаць а 10:00. Палітыка будуць судзіць за ўдзел у акцыі абароны незалежнасці, якая прайшла ў Менску 8 верасня.

«Судзіць у Беларусі за абарону незалежнасці Беларусі – гэта абсурд», – напісаў Павел Севярынец у «Фэйсбуку».

«Абʼектыў» пра прысуды апазіцыянерам

На дадзены момант адміністратыўны арышт за згаданую акцыю адбывае адзін з яе арганізатараў Мікола Статкевіч – за ўдзел у акцыі 8 верасня суд Ленінскага раёну сталіцы прызначыў яму 5 содняў. Яны дадаліся да 15 содняў, якія прысудзілі Міколу Статкевічу за акцыю 3 ліпеня.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў