Штраф за незаконны абмен валюты – да Br 27 млн!


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае павелічэнне штрафаў за незаконныя валютныя аперацыі. Максімальнае пакаранне за незаконныя абмен, скупку ці продаж валюты можа сягаць Br27 млн., а пры паўторным парушэнні – да Br 36 млн.

Указ «Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый» прадугледжвае магчымасць канфіскацыі не толькі той замежнай валюты, якая непасрэдна з’яўляецца прадметам адміністрацыйнага правапарушэння, але і ўсёй замежнай валюты і іншых грашовых сродкаў, якія знаходзяцца ў вінаватай асобы пры сабе на момант учынення правапарушэння.

Падпісаны 9 лютага дакумент выдадзены «ў мэтах недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках з улікам росту попыту на замежную валюту», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў