Самы вядомы вазочнік Беларусі Саша Аўдзевіч скокнуў з парашутам


Лідскі экстрэмал скокнуў з трохкіламетровай вышыні. Свой скачок ён прысвяціў каханай дзяўчыне.

«Мой першы скок. І тое, што я на вазку, так нават і больш прыкольна ці што. Тут галоўнае не баяцца Google Maps», – напісаў ён.

Сашы Аўдзевічу 31 год. З юнацтва ён захапляўся экстрымам, а ў 2011 годзе трапіў у аварыю на хуткасным матацыкле. Пасля трагічнай падзеі ён стаў інвалідам-вазочнікам, але не перастаў рухацца.

Саша вёў блог invalida.by ды здымаўся ў матывацыйным фільме пра сваё падарожжа на хэндбайку з Ліды да Балтыйскага мора «2000 абаротаў».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары