«Re1ikt» зняў пяшчотны кліп па матывах любімай песні Барадуліна


Новы кліп менскага гурта

Сёння народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 82 гады. З гэтай нагоды менскі гурт выпусціў відэакліп.

Ён зняты да кампазіцыі «Drobnieńki doždžyk», створанай па матывах народнай песні, якую любіў пець Рыгор Барадулін.

Паэт быў вядомы збіральнікам беларускага фальклору, сапраўдным патрыётам малой радзімы – Ушаччыны (Віцебская вобласць). Вялікую колькасць песень паэт запісаў ад сваёй маці Акуліны, якая прывіла сыну любоў да роднай мовы і культуры. Лірычны напеў «Дробненькі дожджык» быў адным з яе самых любімых.

«Гэта цудоўная кампазіцыя. Яна стала больш сучаснай, экспрэсіўнай, але не страціла сваёй мяккасці. Мы змяшалі вальс і рок – атрымалася свежа і незвычайна. Камусьці падасца дзіўным, што ў рэпертуары брутальных рокераў зʼявілася такая песня, а нам бы хацелася разбурыць стэрэатып: мужчына таксама можа быць добрым і ўважлівым, калі ён закаханы», – кажа Аляксандр Дземідзенка, лідар гурта «Re1ikt».

«Re1ikt» у праграме «Belsat Live Music»

Каб распавесці гісторыю кахання, прыдуманую ў пачатку XX стагоддзя, музыкі вырашылі ўзнавіць атмасферу таго часу. Разыграць трагедыю кахання былі запрошаныя прафесійны актор і дырэктар сярэднявечнага тэатру «ДиГриза», трэнер па публічных прамовах кампаніі «Epam», Аляксей Бурнасенка, а таксама паэтка, мадэль і спявачка Кацярына Ваданосава.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Afisha.tut.by

Стужка навінаў