Раўкоў заявіў пра спробы сарваць вучэнні «Захад-2017»


Словы міністра абароны Беларусі працытавала «БВГ».

«Адразу хачу падкрэсліць, што гэты экзамен (вучэнні «Захад-2017»- заўвага belsat.eu) нашая рэспубліка, Узброеныя сілы Беларусі вытрымалі годна, нягледзячы на ​​беспрэцэдэнтны па напале супраціў – аж да спробаў сарваць вучэнне, унесці раскол у беларуска-расейскія адносіны, супрацьпаставіць Беларусь краінам Захаду».

Раўкоў падкрэсліў, што «гэтыя спробы сарваныя».

«Сарваныя шмат у чым дзякуючы эфектыўнай сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку інфармацыйнага забеспячэння», – сказаў ён.

Беларуска-расейскія вучэнні «Захад 2017» праходзілі з 14 да 20-га верасня. Яшчэ напярэдадні кіраўнік краіны загадаў сілавікам перастаць апраўдвацца за будучыя манеўры.

Заходнія лідары называлі вучэнні «сур’ёзнай падрыхтоўкай да вялікай вайны».

Аднак беларускі і расейскі бок зняпраўджвалі агрэсіўнасць трэнаванняў, падкрэсліваючы, што вучэнні носяць выключна абарончы характар.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў