Расейскія вайсковыя самалёты двойчы парушылі паветраную прастору Турцыі


Міністр замежных справаў Турцыі Фэрыдун Сінірліоглу заявіў, што другі выпадак парушэння паветранай прасторы адбыўся 4 кастрычніка. Расейскага амбасадара зноўку выклікалі ў турэцкае МЗС.

Расейскія вайсковыя самалёты двойчы парушылі паветраную прастору Турцыі. Першы выпадак адбыўся 3 кастрычніка ў раёне правінцыі Хатай каля мяжы з Сірыяй. Туркі выслалі на перахоп свае знішчальнікі, а расейскі амбасадар тлумачыўся ў Анкары памылкамі навігацыі.

5 кастрычніка прэс-сакратар Міністэрства абароны Расеі Ігар Канашэнкаў заявіў, што парушэнні турэцкай мяжы наступаюць у выніку неспрыяльнага надвор’я, калі самалёты заходзяць на авіябазу Хеймім з поўначы. Адлегласць аэрадрома ад турэцкай мяжы складае 30 кіламетраў.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/v1IsaiVxZvI”][vc_column_text]Кіраўнік турэцкай дыпламатыі заявіў, што другі выпадак адбыўся 4 кастрычніка. Расейскага амбасадара зноўку выклікалі ў турэцкае МЗС.

Падчас візіту ў Чылі 5 кастрычніка дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што Турцыя будзе мець права збіваць расейскія самалёты пры падобных парушэннях у будычыні.

У мінулую сераду Расея распачала вайсковую аперацыю ў Сірыі, афіцыйна – супраць джыхадыстаў. Паралельна пазіцыі баевікоў бамбяць самалёты Турцыі, бо гэтая краіна ўваходзіць у міжнародную кааліцыю барацьбы з Ісламскай дзяржавай.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў