Расейскія вайскоўцы зарабляюць больш, чым нафтавікі


Сярэдні заробак жаўнера складае амаль $ 1600. Пра гэта паведаміла намеснік міністра абароны Расеі Таццяна Шаўцова падчас сустрэчы са студэнтамі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту.

«Сярэдні ўзровень грашовага забеспячэння складае больш за 62 тысяч рублёў (каля $ 1600). Сярэдні заробак у энергетычнай ды хімічнай галінах расейскай эканомікі на 10 % ніжэй чымся ў вайскоўцаў.

Намеснік міністра адзначыла, што такі ўзровень заробкаў для ваенных усталяваны травеньскім указам прэзідэнта Расеі.

ЮВ, паводле lenta.ru

Стужка навінаў