Расейскія прадуктовыя санкцыі перашкаджаюць экіпажу МКС правільна харчавацца


Эмбарга на ўвоз у Расею прадуктаў з ЗША прывяло да перабояў у забеспячэнні харчаваннем касманаўтаў на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Ракетна-касмічнай карпарацыі «Энэргія».

«У спіс забароненых тавараў трапілі прадукты, з якіх камплектуюць пасылкі для экіпажу і харчовыя кантэйнеры, якія дастаўляюцца з ЗША», – цытуе справаздачу агенцтва ТАСС.

Забарона тэрмінам на адзін год на ўвоз у Расею сельскагаспадарчай прадукцыі з ЗША і іншых краін уведзены загадам Мытнай службы 7 Жніўня 2014. У студзені 2015 г. расейская мытня затрымала амерыканскія прадукты, прызначаныя для расейскіх касманаўтаў, што знаходзіліся на на борце МКС.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў