Расейскі актор Мікіта Джыгурда знік у ДНР


Афіцыйныя прадстаўнікі актора заявілі расейскім журналістам, што іхны кліент ужо трое содняў не выходзіць на сувязь пасля выезду ў «Данецкую Народную Рэспубліку».

17 сакавіка ў Краснагорскім гарадскім судзе Маскоўскай вобласці разглядалася скарга на судовае рашэнне аб разводзе Джыгурды і Марыі Анісінай. Нягледзячы на адсутнасць актора суд прызнаў іхны развод законным.

Днямі кіраўнік Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандр Захарчанка пазбавіў Мікіту Джыгурду грамадзянства ДНР. Раней актор заклікаў правесці ў ДНР рэферэндум аб змене назвы самаабвешчанай рэспублікі на «Данецкую народную рэспубліку Украіны».

Захарчанка патлумачыў, што пашпарт актору выдалі праз памылку. Джыгурда быў грамадзянінам ДНР 5 дзён.

ЮВ, belsat.eu, паводле ren.tv

Стужка навінаў