Расейцы спрабавалі раздавіць мядзведзя джыпам, але ён вырваўся і пракусіў кола


Аўтааматары пераехалі жывёліну восем разоў. А пасля адзін з мужчынаў прапанаваў зарэзаць «мішку» нажом, другі – згвалціць палкай, піша rus.delfi.lv. Інцыдэнт здарыўся на Курыльскіх астравах.

Нягледзячы на безвыходную сітуацыю мядзведзь здолеў вызваліцца, вылез з-пад джыпа, пакусаў кола і атакаваў іншы аўтамабіль, адкуль вялася відэаздымка. Пасля з’яўлення ў інтэрнэце відэа праваахоўнікі распачалі пошукі яго аўтараў. Можа быць распачатая крымінальная справа.

Асцярожна, у відэа ненарматыўная лексіка.

ЮВ, belsat.eu, паводле rus.delfi.lv

Стужка навінаў