Рамонт у пад’ездзе не зрабілі, а плаціць за яго прымушаюць


Наталля Пятровіч, што жыве ў шматпавярховіку на вуліцы Астрашыцкай у Менску, пакутуе ад таго, што ні ў пад’ездзе, ні ў падвале не было рамонту ўжо 20 гадоў, з моманту здачы дома. Таму навіну, што ЖЭС гатовы распачаць працы, і яна, і яе суседкі прынялі з радасцю. Але жанчына і падумаць не магла, што камунальнікі адрамантуюць пад’езд толькі з дзявятага па трэці паверх, а на яе, другім, паверсе нават фарбай не пэцнуць.

Суседка Наталлі з першага паверху, дзе таксама ніякага рамонту не было, кажа, што кожны месяц атрымоўвае ў жыроўцы каля 100 рублёў аплаты за не зроблены на яе паверсе рамонт.

«Чаму мы павінныя па сто рублёў плаціць, каб суседзі жылі ў чысціні, пакуль мы пакутуем ад бруду і павуціння?!» – абураецца жанчына.

Жыхаркі шмат разоў звярталіся ў ЖЭС, пісалі скаргі чыноўнікам. За час падрыхтоўкі матэрыялу, працы па рамонце першага і другога паверха распачаліся. Якім чынам дамагчыся рамонту ў пад’ездзе, глядзіце ў нашым сюжэце.

Прапануем вашай увазе апошняе выданне «Асабістага капіталу» цалкам:

Стужка навінаў