Пуцін правёў перамовы з лідарамі ДНР і ЛНР


Уладзімір Пуцін. Фота - kremlin.ru

Вечарам 15 лістапада адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з лідарамі сепаратыстаў на Данбасе – кіраўніком ДНР Аляксандрам Захарчанка і кіраўніком ЛНР Ігарам Платніцкі.

Як паведамляе сайт Крамля, абмяркоўвалася ініцыятыва лідара прарасейскага грамадскага руху «Украінскі выбар – права народа» Віктара Мядвядчука па абмене палоннымі паміж Украінай і баевікамі.

«Кіраўнікі ДНР і ЛНР ініцыятыву падтрымалі, адзначыўшы, што яшчэ трэба будзе дадаткова прапрацаваць гэтае пытанне з прадстаўнікамі ўкраінскага боку», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Трэба адзначыць, што гэта першая размова Пуціна з лідарамі ЛДНР, пра якую было абвешчана афіцыйна.

Раней Віктар Мядвядчук звярнуўся да Пуціна з просьбай падтрымаць прапанову аб абмене палоннымі паміж Украінай і сепаратыстамі на Данбасе.

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што вітае «любыя крокі расейскай улады адносна разблакавання працэсу вызвалення закладнікаў», адзначыўшы таксама, што ў гэтым пытанні «не павінна быць ніякага піяру».

Служба безпеки України вітає будь-які ініціативи, спрямовані на розблокування процесу звільнення заручниківСлужба безпе…

Publié par Служба безпеки України sur mercredi 15 novembre 2017

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары