Адпаведную заяву расейскі прэзідэнт зрабіў на сустрэчы лідараў краінаў-чальцоў ЕЗ ў адказ на пытанне кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу пра “дыслакацыю войскаў Расеі ва Украіне і бязмежную ваенную агрэсію”.
Пра гэта піша італьянская газета «La Repubica».
Выданне адзначае, што Пуцін хутчэй за ўсё пагражаў Барозу паўнапраўным уварваннем ва Украіну ў выпадку ўвядзення новых санкцыяў.
Раней федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у сваім выступленні назвала тое, што адбываецца ва Украіне, не ўнутраным канфліктам, а супрацьстаяннем Украіны і Расеі, і выступіла за ўзмацненне санкцыяў.
Уварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны афіцыйна прызналі Польшча, ЗША, краіны Балтыі ды Швецыя.
ДР, belsat.eu