Праваабаронцу Алену Танкачову могуць пазбавіць віду на жыхарства ў Беларусі


Супраць старшыні праўлення «Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend)» распачатая працэдура пазбаўлення віду на жыхарства.

Старшыня праўлення асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)» Алена Танкачова з’яўляецца грамадзянкай Расеійскай Федэрацыі, але каля 30 гадоў жыве ў Беларусі.

«23 верасня я атрымала апавяшчэнне аб пачатку працэдуры анулявання віду на жыхарства. Я прадпрымаю ўсе неабходныя дзеяння, якія, магчыма, могуць паўплываць на сітуацыю», – паведаміла праваабаронца БелаПАН.

Як адзначае Naviny.by, «Цэнтр прававой інфармацыі» – некамерцыйная структура, мэтай якой з’яўляецца павышэнне прававой культуры, а таксама арганізацыя асветніцкай, аналітычнай і даследчай дзейнасці ў галіне права.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў