Польшча гатовая пазычыць Лукашэнцы мэблю для «круглага стала»


Афіцыйная Варшава гатовая пасадзейнічаць сустрэчы Лукашэнкі з апазіцыяй, калі такая сустрэча калісьці адбудзецца.

Пра гэта газеце «Rzeczpospolita» распавёў прэс-сакратар польскага прэзідэнта Анджэя Дуды Марэк Магероўскі.

«Вядома, Польшчы залежыць на дэмакратызацыі Беларусі. Кожная ініцыятыва, скіраваная на паглыбленне дыялогу паміж уладамі ў Менску і апазіцыі ў Варшаве прывітаюць. Калі ідэя беларускага «круглага стала» здабудзе канкрэтныя формы, можна будзе падумаць пра пазычанне вядомай мэблі з прэзідэнцкага палаца», – сказаў ён.

Выданне адзначае, што падобная ідэя нарадзілася яшчэ 12 гадоў таму пасля Памаранчавай рэвалюцыі. Тады за легендарны стол перамоваў, за якім напрыканцы 80-ых гадоў дамаўляліся кіраўнік камуністычнай Польшчы Войцех Ярузэльскі і першы кіраўнік прафсаюзу «Салідарнасць» Лех Валенса, Аляксандр Кваснеўскі (тагачасны прэзідэнт Польшчы – заўвага belsat.eu) быў гатовы пасадзіць украінцаў.

Лукашэнку сядаць за круглы стол з грамадствам прапанаваў галоўны рэдактар газеты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч. Сустрэча сам-насам адбылася 13 лютага ў Палацы Незалежнасці і цягнулася 2 гадзіны.

ДР belsat.eu паводле rp.pl

Глядзі таксама
Каментары