Павел Якубовіч пра справу «ўкраінскіх шпіёнаў»: Украіне не патрэбныя беларускія сакрэты

video

Галоўны рэдактар газеты адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сегодня» Павел Якубовіч у праграме тэлеканалу «Беларусь-1» «Клуб рэдактараў» пракаментаваў шпіёнскі скандал паміж Беларуссю і Украінай.

«Мы ведаем з афіцыйнай заявы Камітэту дзяржбяспекі, што арыштаваны і дае паказанні Павел Шаройка. Мы бачым па тэлевізары, як ён «колецца»: распавядае, што ён разведчык, выдае свайго куратара ў амбасадзе Украіны… Не варта здзіўляцца, што ў дзяржавы ёсць выведка. Чым цікавая Беларусь для ўкраінскага генштаба? Перш за ўсё тым, што Украіна пастаянна выказвае занепакоенасць «а ці не будзе Расея атакаваць нас з беларускай тэрыторыі». Мяркую, што Украіне не патрэбныя беларускія сакрэты. Выведку яны вядуць зыходзячы з геапалітычнай сітуацыі. Усе баяцца, што расейскія танкі праз нашу краіну пойдуць на іх. Хоць Аляксандр Лукашэнка ўжо тройчы сказаў, што Беларусь ніколі не будзе плацдармам для наступу на Украіну», – адзначыў Якубовіч.

Нагадаем, Нагадаем, 25 кастрычніка ў Менску спецслужбы затрымалі карэспандэнта «Украінскага Радыё» Паўла Шаройка. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі «агентурную сетку з грамадзян Беларусі, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні па зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы». Працу Шаройкі ў Беларусі, паводле заявы КДБ, каардынаваў супрацоўнік ГУР МА Украіны Ігар Скварцоў, які «дзейнічаў пад прыкрыццем саветніка амбасады Украіны ў Беларусі».

Ігар Скварцоў быў абвешчаны персонай нон грата. У адказ Украіна выслала першага сакратара амбасады Беларусі. Менск гэты крок расцаніў як «несяброўскі».

Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць Скварцова і Шаройкі да выведвальнай дзейнасці і лічыць абвінавачванні безпадстаўнымі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары