«Пакуй яго»: відэа затрыманя намесніка гендырэктара «БелАЗ»

video

На афіцыйным youtube-канале МУС Беларусі зʼявілася відэа затрымання намесніка генеральнага дырэктара па фінансавай і эканамічнай палітыцы ААТ «БелАЗ» Андрэя Дароніна.

Паводле праваахоўнікаў, прадстаўнік прадпрыемства атрымаў $ 1200 хабару за спрыянне ў падпісанні кантракту аб пастаўках металу. Затрыманне адбылося 4 ліпеня, паведамляе mvd.gov.by.

У злачыннай схеме былі задзейнічаныя яшчэ некалькі асобаў, якіх затрымалі 5 ліпеня.

Праваахоўнікі завялі крымінальную справу па арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару), якая прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, і арт.431 (дача хабару) – пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары