Пайшоў з жыцця наш калега Кшыштаф Кранснадэмбскі


29 ліпеня ва ўзросце 46 гадоў памёр Кшыштаф Краснадэмбскі – працаўнік «Белсату» і наш калега з варшаўскай рэдакцыі. Ён быў для нас сапраўдным сябрам.

На «Белсаце» ён адказваў за тэхнічнае абсталяванне і заўсёды цярпліва дапамагаў нам.

Такім мы яго і запомнім – цярплівага і гатовага заўсёды бескарысліва дапамагчы, што ў нашыя часы вялікая рэдкасць.

Шматразова дзякуючы яго здольнасцям і жалезным нервам на нашым тэлеканале выходзілі выпускі навінаў, якія па тэхнічных прычынах маглі б ніколі не трапіць у эфір. Мы не заўсёды знаходзілі час, каб сказаць яму, што зноў у цябе атрымалася.

Ён быў бязмежна адданы працы. Нават у дзень сваёй смерці прыйшоў у рэдакцыю, а меўся пайсці да лекара. Кшыштаф памёр на руках сваіх калегаў.

Наш тэлеканал выказвае спачуванні родным і блізкім. Вечная памяць.

belsat.eu

Стужка навінаў