Пад Смаленскам ствараюць новую мотастралковую дывізію


Дывізія, якая будзе месціцца ў 100 км ад беларускай мяжы, ўваходзіць у склад трох новых злучэнняў, пра фармаванне якіх абвясціў сёлета кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу.

Мотастралковая дывізія, якая ствараецца ў Смаленскай вобласці, якая ўвойдзе ў склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі, будзе канчаткова разгорнутая да сярэдзіны 2017-га, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на крыніцу ў Генштабе Расеі.

Крыніца нагадала, што колькасць дывізіі са штабам у Ельні складзе каля 10 тысяч чалавек.[/vc_column_text][vc_single_image image=”224197″ img_size=”large”][vc_column_text]У склад новага злучэння ўвойдуць тры мотастралковыя і адзін танкавы полк, самаходны артылерыйскі і зенітны ракетны палкі, а таксама падраздзяленні забеспячэння.

Дывізія ў Смаленскай вобласці ўваходзіць у склад трох новых злучэнняў, пра стварэнне якіх якіх сёлета абвясціў кіраўнік Мінабароны РФ.

Ад Ельні да мяжы з Беларуссю каля 110 км. Раней таксама паведамлялася пра фармаванне вайсковай базы ў Клінцах Бранскай вобласці.

Чытаце таксама >>> Расея скіравала войска да ўкраінскай і беларускай мяжы

Фота: ТАСС

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў