«Нямеччына перад усім». На тэнісным турніры прагучаў гімн Трэцяга райху


Перад матчам тэніснага Кубка Федэрацыі паміж зборнымі ЗША і Германіі, які праходзіць у амерыканскай Лахайне (Гаваі), прагучаў нямецкі гімн, забаронены ў 1945 годзе.

Гімн быў выкананы перад сустрэчай амерыканкі Элісан Рыске і немкі Андрэа Петкавіч.

«Гэта верх невуцтва. Ніколі ў жыцці я не адчувала такой праявы непавагі да сябе, не кажучы ўжо пра Кубак Федэрацыі, у якім я гуляю ўжо 13 гадоў. Гэта горшае, што калі-небудзь са мной здаралася», – заявіла Петкавіч.

Сустрэча завяршылася паразай нямецкай спартсменкі з лікам 6:7 (8:10), 2:6.

Пазней Асацыяцыя тэніса ЗША (USTA) прынесла прабачэнні.



ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў