Ні хаў, «Гомсельмаш»: беларускія камбайны будуць збірацца у кітайскай правінцыі Хэ-Бэй


Пра гэта 24 верасня падчас онлайн-канферэнцыі на сайце belta.by паведаміў намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Корчык.

«У бліжэйшы час адкрыецца новае зборачная вытворчасць «Гомсельмаша». …Выпуск першай партыі машынаў – 75 адзінак тэхнікі – запланаваны да канца года», – адзначыў прадстаўнік міністэрства.

Іншыя беларускія зборачныя вытворчасці ў Кітаі:

  • СП ТАА «АВІК-БЕЛАЗ Кар’ерныя машыны» (заснавальнікі ААТ «БелАЗ» і кампанія Avic International Aero Development Corporation)
  • СП «Харбін Дунцзінь Менск Трактар ​​Ко» (заснавальнікі «МТЗ» і карпарацыя «Дунцзінь Груп»)
  • «Харбін Дунцзінь Гомель прадпрыемства сельскагаспадарчага машынабудавання» (заснавальнікі «Гомсельмаш» і карпарацыя «Дунцзінь Груп»)

«Цяпер гэтыя прадпрыемствы адчуваюць пэўныя складанасці, што звязана з сусветным крызісам. Калі казаць пра БелАЗы, то ўпала здабыча вугалю, і істотна скараціліся замовы на кар’ерную тэхніку ў Кітаі. Але БелАЗ сумесна з партнёрам бярэ ўдзел у конкурсах на пастаўку кар’ерных самазвалаў. Мы прагназуем, што да канца года–пачатку наступнага інтарэс да кар’ернай тэхнікі адновіцца», – адзначыў Дзмітрый Корчык.

«Ні хаў»: у перакладзе з кіт. – «прывітанне», «добры дзень».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў